АДКРЫТЫ ПІТЧЫНГ
у межах праекту "Аб'ектыў_на: Правы дзіцяці"

26 лютага 2019 года
12.30 - 16.00
Silver Screen velcom cinema
Dana Mall, 3 паверх
Пра пітчынг
Другі этап праекта падтрымкі кінематаграфістаў "Аб'ектыў_на: Правы дзіцяці" - адкрыты пітчынг каманд рэжысёраў і сцэнарыстаў, якія прайшлі праз першы адбор і ментарскую дапрацоўку ад прафесіяналаў. 10 сюжэтаў аб рэчаіснасці, у якой жывуць альбо рызыкуюць жыць сучасныя дзеці, былі прадстаўлены на суд прафесійнага журы і публікі 26 лютага ў Silver Screen velcom cinema.

На пітчынгу былі прадстаўленыя наступныя праекты:
  • «Рисование» (аўтар: Марыя Майсейчык, рэжысёр: Дзяніс Дзедзік);
  • «Хэппибой» (аўтар: Аляксей Кулакоў, рэжысёр: Яўгеній Лыткін);
  • «Тихая та» (аўтары: Віктар Бойка, Вікторыя Драмарэцкая, Крысціна Шандалесава, рэжысёры: Віктар Бойка, Крысціна Шандалесава);
  • «Мама» (аўтар і рэжысёр: Аксана Жлобіч);
  • «Малиновое варенье» (аўтар: Марыя Майсейчык, рэжысёр: Алена Ясінская);
  • «Тихона» (аўтар: Дзяніс Пацына);
  • «Изгой» (аўтар і рэжысёр: Сяргей Куклоў);
  • «Я – подарок» (аўтар: Андрэй Калеснікаў, рэжысёр: Кацярына Нікановіч);
  • «План по детям» (аўтар і рэжысёр: Яніна Рашчынская);
  • «Рыба дней моих» (аўтар: Таццяна Бойка, рэжысёр: Андрэй Крывецкі).

Відэадзёнік "Аб'ектыў_на: Правы дзіцяці". Episode 4.
ПІТЧЫНГ
26 ЛЮТАГА 2019 ГОДА
Вынікі пітчынгу
Журы падчас адкрытай працэдуры пітчынгу
26 лютага 2019, а таксама пасля вывучэння 10 сцэнароў фільмаў на тэму правоў дзіцяці,
прыняла рашэнне рэкамендаваць падтрымаць у межах праекта згодна з палажэннем конкурсу вытворчасць
5 кароткаметражных фільмаў:
праект "Тихая Та"
аўтары: Віктар Бойка, Крысціна Шандалесава, Вікторыя Драмарэцкая, рэжысёры: Віктар Бойка, Крысціна Шандалесава
праект "Малиновое варенье"
аўтар: Марыя Майсейчык,
рэжысёр: Алена Ясінская
праект "Тихона"
аўтар: Дзяніс Пацына
праект "План по детям"
аўтар і рэжысёр: Яніна Рашчынская
праект "Рыба дней моих"
аўтар: Таццяна Бойка,
рэжысёр: Андрэй Крывецкі, Дзмітрый Рачкоўскі
5 кінапраектаў-пераможцаў атрымаюць:
Тэхнічную падтрымку
Камплект абсталявання (камера, камплект аб'ектываў, святло) ад кампаніі First Rental на 3-4 здымачныя дні.
Транспартную падтрымку
Машыну ад кампаніі Filmwagen для перавозкі абсталявання, грымёрка і касцюмерка (пры неабходнасці для праекта) на 3-4 здымачныя дні.
Персанал
Забеспячэнне механікам для абсталявання, гаферам, фокуспулерам, вадзіцелем, дольшчыкам (пры неабходнасці) на 3-4 здымачныя дні.
Кансультацыйную падтрымку
На этапе распрацоўкі кінапраекта ўдзельнікі атрымаюць кансультацыі ад прафесійных сцэнарыстаў, рэжысёраў, прадзюсараў, аператараў, мастакоў-пастаноўшчыкаў, гукарэжысёраў.
Тэматычную падтрымку
На этапе распрацоўкі кінапраекта ўдзельнікі атрымаюць кансультацыі ад экспертаў у тэматычным накірунку фільма.
Прэм'еру і пракат фільма
Арганізацыя прэм'еры фільма ў кінатэатры Silver screen velcom cinema і ў 18 гарадах Беларусі. Правядзенне анлайн-фестываля фільмаў праекта.
Журы пітчынгу
Андрэй Курэйчык
сцэнарыст, прадзюсар, рэжысёр
Улада Сянькова
рэжысёрка, cцэнарыстка
Сяргей Якубоўскі
прадзюсар, кіраўнік кампаніі First Rental
Мікалай Лаўрэнюк
прадзюсар, каардынатар нацыянальнага конкурсу фестываля Лістапад
Сяргей Анцэлевіч
сцэнарыст, драматург
Антон Сідарэнка
кінакрытык
Канстанцін Варабей
прадзюсар, каардынатар праекту
Крысціна Дулевіч
каардынатарка інфармацыйнай дзейнасці ЮНІСЭФ
Андрэй Ліпаў
кіраўнік кампаніі Filmwagen
Партнёры
Made on
Tilda