Запрашаем на прэс-канферэнцыю
аб новым праекце для маладых кінематаграфістаў
Булінг у падлеткавым асяроддзі, гвалт і дыскрымінацыя ў дачыненні
да непаўналетніх, правы дзяцей з інваліднасцю - гэтыя і іншыя праблемы сучасных дзяцей стануць важнай тэмай для маладога беларускага кіно. Майстэрня сацыяльнага кіно, Амбасада Каралеўства Нідэрландаў і ЮНІСЕФ у Беларусі запускаюць праект «Аб'ектыў_на: Правы дзіцяці» і гатовыя распавесці падрабязнасці аб праекце на прэс-канферэнцыі 17 снежня,
у Дзень беларускага кіно.
Маладыя сцэнарысты і рэжысёры змогуць зняць мастацкія кароткаметражныя фільмы аб правах і актуальных праблемах дзяцей – тэме, прадстаўленай у беларускіх медыя- і арт-прасторах пакуль даволі сціпла. Майстэрня сацыяльнага кіно, кампаніі First Rental і Film Wagen забяспечаць тэхнічную і экспертную падтрымку талентам, якія мараць ствараць гісторыі якасныя, жывыя і здольныя звяртаць грамадскую ўвагу на сучасныя праблемы дзіцяці.

Праект «Аб'ектыў_на: Правы дзіцяці» будзе рэалізаваны са снежня 2018 па верасень 2019 года і складацца з некалькіх этапаў:
• адкрытыя адукацыйныя мерапрыемствы для сцэнарыстаў і рэжысёраў;
• конкурс сцэнароў кароткаметражных фільмаў па тэме правоў дзіцяці;
• ментарская падтрымка кінапраектаў;
• пітчынг кінапраектаў;
• здымкі і мантаж 5-ці фільмаў кінаальманаха на тэму правоў дзіцяці;
• прэм'ера і пракат кінаальманаха аб правах дзіцяці ў Мінску і рэгіёнах.

Запрашаем Вас на прэс-канфэрэнцыю аб праекце, якая адбудзецца 17 снежня ў 12:00 па адрасе: Willing Hotel, канферэнц-зала "Форум", вул. Леніна, 50, 1 паверх.

Пачатак рэгістрацыі: 11:40.

Просім пацвердзіць свой удзел па спасылцы альбо
па тэлефоне:
+37529 2796339.

Спікеры прэс-канферэнцыі:
• Паўл ван Ооствейн, Часовы Павераны ў справах Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь;
• Рашэд Мустафа Сарвар, прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь;
• Канстанцін Варабей, каардынатар праекта, Майстэрня сацыяльнага кіно;
• Сяргей Якубоўскі, кіраўнік кампаніі First Rental, прадзюсар кампаніі "Наша кіно".

Кантактная асоба:
Кацярына Раманчык,
PR-менеджар Майстэрні сацыяльнага кіно
+37529 2796339
Email: pr@sockino.by


Партнеры
Made on
Tilda