КОНКУРС СЦЭНАРОЎ І ЗАЯВАК РЭЖЫСЁРАЎ
НА ТЭМУ ПРАВОЎ ДЗІЦЯЦІ
ПРЫЁМ ЗАЯВАК ЗАВЕРШАНЫ
Этапы праекта
1
Конкурс сцэнароў
да 13 студзеня 2019г.
У выніку будзе адабрана
10 сцэнароў для далейшай працы.
2
Ментарская падтрымка
ў студзені - лютым 2019г.
Распрацоўка 10 кінапраектаў на аснове 10 сцэнароў.
3
Пітчынг кінапраектаў
12 лютага 2019г.
У выніку адкрытага пітчынгу будзе адабрана 5 кінапраектаў для рэалізацыі.
4
Падтрымка і пракат фільмаў
люты - верасень 2019г.
Падтрымка праектаў на этапе здымак і мантажу. Арганізацыя прэм'еры і пракату фільмаў.
5 кінапраектаў-пераможцаў атрымаюць:
Тэхнічную падтрымку
Камплект абсталявання (камера, камплект аб'ектываў, святло) ад кампаніі First Rental на 3-4 здымачныя дні.
Транспартную падтрымку
Машыну ад кампаніі Filmwagen для перавозкі абсталявання, грымёрка і касцюмерка (пры неабходнасці для праекта) на 3-4 здымачныя дні.
Персанал
Забеспячэнне механікам для абсталявання, гаферам, фокуспулерам, вадзіцелем, дольшчыкам (пры неабходнасці) на 3-4 здымачныя дні.
Кансультацыйную падтрымку
На этапе распрацоўкі кінапраекта ўдзельнікі атрымаюць кансультацыі ад прафесійных сцэнарыстаў, рэжысёраў, прадзюсараў, аператараў, мастакоў-пастаноўшчыкаў, гукарэжысёраў.
Тэматычную падтрымку
На этапе распрацоўкі кінапраекта ўдзельнікі атрымаюць кансультацыі ад экспертаў у тэматычным накірунку фільма.
Прэм'еру і пракат фільма
Арганізацыя прэм'еры фільма ў кінатэатры Silver screen velcom cinema і ў 18 гарадах Беларусі. Правядзенне анлайн-фестываля фільмаў праекта.
Правілы конкурсу
Сцэнар
На конкурс падаецца арыгінальны сцэнар кароткаметражнага гульнявога фільму любога жанру.

Прыкладны хранаметраж ад 10 да 20 хвілін (10-20 старонак у амерыканскім запісам).

Сцэнары на аснове літаратурных апавяданняў не прыймаюцца.

Сцэнар можа быць напісаны на беларускай ці рускай мове.
Удзельнікі
Да удзелу ў праекце дапускаюцца грамадзяне Беларусі, старэйшыя за 18 гадоў.

Ад аднаго аўтара можа быць падана не больш 3-х сцэнароў (у тым ліку ў сааўтарстве).

Пры сааўтарстве сцэнару патрэбна пісьмовая згода іншых аўтараў.
Тэма
Фільмы павінны быць прысвечаны тэме правоў дзіцяці.

Фільмы могуць закранаць правы дзяцей любога ўзросту да 18 гадоў.
Журы конкурсу сцэнароў
Андрэй Курэйчык
сцэнарыст, прадзюсар, рэжысёр
Улада Сянькова
рэжысёрка, cцэнарыстка
Сяргей Якубоўскі
прадзюсар
Максім Жбанкоў
кінакрытык, кінааналітык
Сяргей Анцэлевіч
сцэнарыст, драматург
Канстанцін Варабей
прадзюсар
Партнёры
Made on
Tilda