Аб'ектыў_на: Правы дзіцяці
Праект падтрымкі маладых кінематаграфістаў
і іх кінапраектаў на тэму правоў дзіцяці.

Праект, які спалучае поўны цыкл падтрымкі
маладых беларускіх кінематаграфістаў
і прыцягненне ўвагі да праблем сучасных дзяцей.


5 кінапраектаў-пераможцаў атрымаюць:
Тэхнічную падтрымку
Камплект абсталявання (камера, камплект аб'ектываў, святло) ад кампаніі First Rental на 3-4 здымачныя дні.
Транспартную падтрымку
Машыну ад кампаніі Filmwagen для перавозкі абсталявання, грымёрка і касцюмерка (пры неабходнасці для праекта) на 3-4 здымачныя дні.
Персанал
Забеспячэнне механікам для абсталявання, гаферам, фокуспулерам, вадзіцелем, дольшчыкам (пры неабходнасці) на 3-4 здымачныя дні.
Кансультацыйную падтрымку
На этапе распрацоўкі кінапраекта ўдзельнікі атрымаюць кансультацыі ад прафесійных сцэнарыстаў, рэжысёраў, прадзюсараў, аператараў, мастакоў-пастаноўшчыкаў, гукарэжысёраў.
Тэматычную падтрымку
На этапе распрацоўкі кінапраекта ўдзельнікі атрымаюць кансультацыі ад экспертаў у тэматычным накірунку фільма.
Прэм'еру і пракат фільма
Арганізацыя прэм'еры фільма ў кінатэатры Silver screen velcom cinema і ў 18 гарадах Беларусі. Правядзенне анлайн-фестываля фільмаў праекта.
Этапы праекта
1
Адукацыйная канферэнцыя
(17-20 снежня 2018)
• майстар-класы кінакрытыкаў;
• лекцыі і трэнінгі прафесійных сцэнарыстаў і рэжысёраў;
• агляд тэмы конкурсу сцэнароў.
2
Конкурс сцэнароў
(да 13 студзеня 2019)

Заяўкі прымаюцца ад сцэнарыстаў і рэжысёраў
3
Ментарская падтрымка кінапраектаў
(студзень-люты 2019)
Для пераможцаў конкурсу сцэнароў.
4
Пітчынг кінапраектаў
(26 лютага 2019)

Прэзентацыя кінапраектаў, адбор 5 праектаў для рэалізацыі.
5
Здымкі і мантаж фільмаў (люты-красавік 2019)

Для пераможцаў пітчынгу кінапраектаў.
6
Прэм'ера і пракат фільмаў
(22 мая 2019)

Прэм'ера ў кінатэатры Silver Screan velcom cinema. Арганізацыя паказаў у 18 гарадах. Анлайн-фестываль фільмаў праекта.
Партнёры
Made on
Tilda